Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Улады канчаткова вызначыліся з графікам выходных дзён на Новы год і праваслаўныя Каляды. 2 студзеня стане выходным днём без адпрацоўкі. А вось 4 студзеня застанецца рабочым, піша Tut.by.

Телеграм-канал «Пул Першага» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў 2 студзеня выходным без адпрацоўкі.

Разам з тым, як растлумачылі TUT.BY у прэс-службе ўрада, 4 студзеня стане працоўным днём. У гэты дзень прыйдзецца адпрацоўваць за 6 студзеня. А вось 11 студзеня стане звычайным выхадным днём.

Раней графік адпачынку на навагоднія святы быў такі: 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай у суботу, 4 студзеня), 6 студзеня (з адпрацоўкай у суботу, 11 студзеня) і 7 студзеня.

Улады вырашылі перагледзець гэты расклад пасля з'яўлення ў інтэрнэце петыцыі з прапановай зрабіць выходны 31 снежня. Аднак ва ўрадзе гэтая ініцыятыва падтрымкі не знайшла. У якасці альтэрнатывы быў прапанаваны варыянт з паўнавартасным выходным 2 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0