17 снежня 2019 г. у Ватыкане адмянілі «папскую таямніцу» ў справах, звязаных з педафіліяй, паведамляе Vatican News.

Дакументам ад 4 снежня 2019 г. пантыфік прыняў рашэнне аб адмене «папскай таямніцы» адносна заяў, судовых працэсаў і рашэнняў, якія тычыцца злачынстваў, згаданых у першым артыкуле Апостальскага ліста «Vos estis lux mundi» ад 9 мая 2019 г. Гаворка ідзе пра выпадкі насілля і ўчынкаў сексуальнага характару, здзейсненых пад пагрозай ці са злоўжываннем уладай; злоўжыванняў у адносінах да непаўналетніх і ўразлівых асоб; дзіцячай парнаграфіі; непаведамлення аб насіллі або ўтойвання ўзгаданых выпадкаў біскупамі ці генеральнымі настаяцелямі манаскіх супольнасцей.

У новай інструкцыі ўдакладняецца, што абнародаванне інфармацыі павінна гарантаваць бяспеку, цэласнасць і канфідэнцыйнасць, як прадугледжвае Кодэкс кананічнага права адносна абароны добрага імя, рэпутацыі і асабістай сферы ўцягнутых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0