Сенат ЗША ўхваліў праект абароннага бюджэту краіны на 2020 год у памеры 738 мільярдаў даляраў. У яго ўключылі санкцыі супраць расійскіх газаправодаў «Паўночны паток — 2» і «Турэцкі паток», перадае Reuters.

Санкцыі ў дачыненні да расійскіх газаправодаў прадугледжваюцца для забеспячэння энергетычнай бяспекі Еўропы. Тым жа дакументам забараняецца ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй у мэтах пашырэння процідзеяння яе шкоднай дзейнасці.

Таксама дакумент прадугледжвае вылучэнне ваеннай дапамогі Украіне ў памеры 300 мільёнаў даляраў. Гэта на 50 мільёнаў больш, чым у бюджэце на 2019 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0