Крымінальная паліцыя нямецкага гораду Хемніц (цяпер часцей вымаўляецца Кемніц, у верхнелужыцкай мове Камjenica, за камуністамі – Карл-Маркс-Штат), затрымала двух беларусаў 23-х і 39-ці гадоў.
У часе праверкі іх «Мэрсэдэса» памежнікі - горад знаходзіцца непадалёк ад мяжы з Чэхіяй - звярнулі ўвагу на тое, што на многіх скураных рэчах, якія былі знойдзеныя ў багажніку, на гандлёвых этыкетках прысутнічала маркіроўка супраць крадзяжу, якая ў часе пакупкі тавару здымаецца.
Таксама ў часе праверкі іх сярод рэчаў былі знойдзеныя інструкцыі па нейтралізацыі сістэмаў супраць крадзяжу.
Абодва беларусы падазраюцца ў крадзяжы. Прыблізны кошт скрадзеных рэчаў 4 тысячы еўра. Дагэтуль застаецца нявысветленым, дзе маглі быць скрадзеныя тавары.