ДТЗ здарылася ўвечары ў аўторак, 17 снежня, на вуліцы Леніна побач з домам № 201.

Усё здарылася пасля таго, як мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter на хаду пачаў дыміцца. Яго кіроўца спыніў аўтамабіль і выйшаў з яго.

У гэты час на супрацьлеглым баку дарогі спынілася легкавушка — Peugeot. Яе кіроўца схапіў вогнетушыцель і пабег на дапамогу, каб патушыць задымленне з-пад капота буса. Калі мужчына перабягаў дарогу, яго збіла іншая машына — Volkswagen.

Пацярпелага забрала «хуткая». А задымленне мікрааўтобуса патушылі мясцовыя ратавальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?