У пяці цягніках, што курсуюць з Мінска на пяці найбольш запатрабаваных напрамках, з’явіліся вагоны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама асобаў, што суправаджаюць іх.

Гэта цягнікі №4/3 Мінск — Масква, № 26/25 Мінск — Масква, № 38/37 Мінск — Адлер, № 100/99 Мінск — Сімферопаль, № 146/145 Минск — Кіславодск, № 384/383 Мінск — Марыупаль.

У кожных з такіх цягнікоў будзе цяпер па адным купэйным вагоне, абсталяваным пад’ёмнікам, які дазволіць ажыццяўляць пасадку‑высадку пасажыра.

Паклапаціліся стваральнікі новых вагонаў — калектыў УП «Мінскі вагонарамонтны завод імя Мяснікова» — і пра знаходжанне пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў дарозе.

У кожным такім вагоне ёсць купэ на два месцы, ніжняя паліца якога зроблена з пад’ёмам да 75 градусаў і парэнчай над сярэдняй яе часткай.

У купэ ёсць месца для вазка ў складзеным стане, ёсць парэнчы для перасоўвання чалавека па купэ, інфармацыйнае табло са светлавой і гукавой інфармацыяй і кнопка выкліку правадніка.

Прыбіральня таксама размешчана са спецыялізаваным купэ з улікам доступу туды інваліда ў вазку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?