Vituzzo Superstar/Instagram

Vituzzo Superstar/Instagram

Кот па мянушцы Віта стаў зоркай сацыяльных сетак пасля таго, як абедзве яго заднія лапы былі заменены на пратэзы. Пра гэта піша «Бі-бі-сі».

Гадаванец атрымаў такія сур'ёзныя траўмы, трапіўшы пад машыну ў Мілане. Яго гаспадары, спартсменка Сільвія Гатардзі і яе жонка, у гэты час былі ў ад'ездзе. Кот застаўся на апецы іх сябра, які аказаў жывёле першую неабходную дапамогу.

Калі пара даведалася пра здарэнне, яны адразу ж вярнуліся дадому. Дактары былі вымушаныя ампутаваць спачатку адну лапу Віта. Яны спрабавалі выратаваць другую, але так як яна была заражаная інфекцыяй, ім не ўдалося гэтага зрабіць. Адзначаецца, што многіх катоў з двума ампутаванымі лапамі ўсыпляюць.

Vituzzo Superstar, facebook.com

Vituzzo Superstar, facebook.com

Спачатку медыкі замянілі лапы на часовыя пратэзы, а затым далі Віта пастаянныя. Яны былі выраблены па аналогіі з тымі, якія выкарыстоўваюць спартсмены. Кот паспяхова аднавіўся пасля аперацыі.

У цяперашні момант гаспадары Віта актыўна вядуць яго Instagram, дзе публікуюць відэа і фота з гадаванцам. Мяркуючы па іх, кот часта гуляе і залазіць на канапу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0