Здарэнне адбылося 15 снежня на маршруце №8, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Пасля адпраўлення ад прыпынку «вул. Астроўскага» ў пенсіянера з адзення выпаў абрэз. Зрэагавалі двое спадарожнікаў: мужчына падабраў зброю, а непаўнагадовы хлопец патэлефанаваў у міліцыю.

Усе яны выйшлі на наступным прыпынку. Пасажыр з абрэзам накіраваўся ў двары (пазней высветлілася, каб перадаць знаходку праваахоўнікам), а пенсіянер і падлетак пайшлі за ім. Пры гэтым юнак заставаўся на тэлефоннай сувязі з дзяжурным міліцыянтам і паведамляў пра перамяшчэнні.

У выніку абрэз быў перададзены нараду Дэпартаменту аховы МУС. Пры чым пенсіянер ужо ехаў дадому, не жадаючы ўдзельнічаць у разглядзе.

Праз некалькі гадзін супрацоўнікі крымінальнага вышуку яго знайшлі. Зрабіць гэта аператыўна дапамог мабільны тэлефон, які сышчыкі знайшлі пры аглядзе салона аўтобуса.

Уладальнікам зброі аказаўся 74-гадовы мужчына. З яго слоў, ён набыў абрэз каля 30 гадоў таму на гарадскім рынку ў незнаёмца. Куплю ўвесь час захоўваў у вёсцы, дзе перыядычна выкарыстоўваў для палявання. Зараз вырашыў перавезці ў кватэру.

У сельскім доме магілёўца таксама былі знойдзеныя патроны і порах.

Міліцыя праводзіць праверку, абрэз стрэльбы накіраваны на экспертызу. Ад яе вынікаў шмат у чым будзе залежаць, да якой адказнасці будзе прыцягнуты пенсіянер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0