Учора міліцыя паведамляла прыкметы мужчыны, які падазраецца ў забойстве ў Малінаўцы. Інфармацыя была растыражаваная ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнэце, дзякуючы чаму магчымы забойца і быў адшуканы. 

Як піша прэс-служба ведамства, сёння раніцай да супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі Кастрычніцкага РУУС Мінска звярнулася жанчына і паведаміла, што на аўтазапраўцы па вуліцы Караткевіча яна бачыла мужчыну, падобнага па прыкметах.

Праваахоўнікі сталі вывучаць тэрыторыю, блізкую да вуліцы, і ўрэшце затрымалі мужчыну ў пераходзе станцыі метро «Інстытут культуры» і даставілі ў Кастрычніцкі РУУС.

Затрыманым аказаўся непрацуючы мінчанін 1984 года нараджэння, раней судзімы за хуліганства і забойства з асаблівай жорсткасцю.

Цяпер супрацоўнікі міліцыі праводзяць неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб высветліць, хто здзейсніў забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0