22.12.2019 / 12:19

Калядны распродаж: зніжкі на плітку — да 70%, на сантэхніку — да 50% ФОТЫ 1

Інтэрнэт-крама Plitku.by, салоны керамічнай пліткі Opoczno і сантэхнікі Roca ладзяць перадсвяточны распродаж — уся плітка ў перадкалядныя дні прадаецца са спецыяльнымі зніжкамі ад 15 да 70%. Сантэхніка — не ўся, але многія пазіцыі, — са зніжкамі ад 15 да 50%. У новы год — з абноўкамі!

Ніжэй вы можаце ўбачыць толькі частку акцыйнага асартыменту. Больш прапаноў шукайце на сайце і ў салонах у Мінску, Гомелі, Бабруйску і Магілёве (адрасы вы знойдзеце ў канцы падборкі).

Alatri

Ультратонкая (усяго 6 мм) матавая Alatri стылізаваная пад бетон і пад камень. Абсалютна ўніверсальная: падыходзіць і для сцен, і для падлогі. Выкананая ў спакойных колерах: больш светлых і больш цёмных, глыбокіх адценнях.

Памер: 120×40.

Gres Borne

Матавая керамагранітная плітка спалучае прыглушаныя адценні зялёнага, карычневага, бежавага, блакітнага, шэрага колераў. На кожнай — свой малюнак. Дзякуючы гэтаму ствараецца незвычайны эфект палатна-абстракцыі, якое кожны раз глядзіцца па-новаму. 

Для больш строгіх інтэр'ераў ёсць варыянт гэтай жа пліткі выключна ў чорна-белых адценнях.

Памер: 25×25.

Grand Marfil

Плітка ў спакойнай бежавай гаме створыць асаблівую ўтульную атмасферу ў вашым ванным пакоі. У калекцыі ёсць некалькі варыянтаў, якія могуць выдатна ўзаемадапаўняць адзін аднаго: пад мрамар і ўзорчатая.

Памер: 29×89.

Granita

Строгая матавая плітка пад камень выдатна падыдзе тым, хто цэніць мінімалізм. Фактура керамічнай пліткі капіюе натуральныя прыродныя формы і лініі.

Памер: 24×74.

Deck

Любіце натуральныя адценні дрэва? Тады вам дакладна спадабаецца гэтае рашэнне фактурнай керамагранітнай пліткі. Неаднародны карычневы робіць пакой цёплым і ўтульным.

Але ёсць і ў варыянце светлым.

Памер: 14,7×44,2.

Malbork

Гэта фасадная фактурная керамагранітная плітка пад цэглу. Ёсць у цёмна-карычневым варыянце, больш яркім з аранжавымі адценнямі, а таксама светла-шэрым і цёмна-шэрым.

Памер: 29,8×59,8.

Nairobi

Ідэальны варыянт для тых, хто захапляецца прыгажосцю ліній мармура, а таксама простай геаметрыяй. Калекцыя фактурнай керамічнай пліткі дазваляе спалучыць з натуральным мармурам шахматную расфарбоўку, а таксама выразныя роўныя паралельныя лініі, каб узбагаціць інтэр'ер.

Ёсць у адценнях карычневага і шэрага.

Памер: 31,6×63,2.

Nazca

Яшчэ адна керамічная плітка, вытрыманая ў строгім стылі. Глазураваная, шэрая і белая, гладкая і фактурная. Яна грае ў кантрасце. 

Памер: 25×37,5.

Perseo

Керамагранітная фактурная плітка пад камень. Ідэальна пасуе для аздаблення фасадаў дамоў. Выдатна ўпісваецца ў натуральнае прыроднае асяроддзе.

Памер: 29,8×59,8.

Pietra

Лёгкая мазаіка гэтай пліткі выдатна дапоўніць просты інтэр'ер. Ёсць у чатырох колерах: светла-карычневым і трох адценнях шэрага.

Памер: 29,7×59,8.

Salonika

Калі хочаце стварыць у сваім ванным пакоі атмасферу купальні антычных багоў, то прыгледзьцеся да гэтай калекцыі. Глазураваная глянцавая плітка ідэальна надаецца для базы, якую можна ўзбагаціць фактурнай пліткай з імітацыяй рознай складанасці ляпніны.

Памер: 29×59,3.

City

Вялікая ўніверсальная керамічная глазураваная плітка будзе добра глядзецца ў любым інтэр'еры. Але калі хочацца трошку большай разнастайнасці, то можна звярнуць увагу і на фактурную плітку з калекцыі для дэкору.

Памер: 33,3×100.

Terranova

Гэтая квадратная керамічная плітка выдатна надаецца для стварэння розных зонаў у межах пакоя. Для камбінавання роўнага ненавязлівага колеру асноўнай пліткі з яркімі акцэнтамі: хоць і спакойных адценняў, але з выразнай геаметрыяй. 

Памер: 60×60.

Tesela

Самадастатковая плітка, якая выглядае вельмі дорага. Яна прыцягвае шмат увагі, таму мусіць стаць галоўным акцэнтам у пакоі. Можна не хвалявацца, што з часам яна надакучыць, паколькі плітка мае прыемныя воку крэмавыя адценні. 

Памер: 22,3×22,3.

Fresh Moss

Гэтая плітка незвычайнага шэра-зялёнага прыглушанага адцення можа стаць вам добрай базай.

Памер: 29×59.

Jonico

Шыкоўная чорна-белая плітка пад мармур з варыянтамі дапаўнення яе адмысловымі ўстаўкамі з узорам. Ідэальна падыдзе для вялікіх прасторных залаў, дзе можна будзе ацаніць усю яе прыгажосць, альбо для ваннага пакоя.

Памер: 22,3×22,3.

Shabo

Гэтая плітка стане асновай для стварэння вытанчанага інтэр'еру ў вашым доме. Перапляценне ліній, спалучэнне розных формаў, кантраст кветак — плітка Shabo будзе «ззяць», нават калі вы пакінеце сцены зусім белымі.

Памер: 22,3×22,3.

Esencia

Цудоўнае спалучэнне аліўкавых і крэмавых адценняў і ненавязлівых лёгкіх фактурных узораў будуць мець сапраўды медытатыўны эфект. 

Памер: 10×30.

Сантэхніка: шэсць акцыйных прапаноў

Шыкоўная акрылавая ванна Alessi One

Акрылавая ванна ад швейцарскага вытворцы Laufen — гэта прыгажосць формы і найвышэйшая якасць. Авальная ванна Alessi One з каркасам і панэльнай ашалёўкай стане цэнтрам вашай ванны. Варта адзначыць, што акрыл адрозніваецца высокай экалагічнасцю, паколькі ён не дае хваробатворным бактэрыям і непрыемным жоўтым плямам утварацца на паверхні. Ванны з акрылу выгадна адрозніваюць нізкая цеплаправоднасць, ідэальна гладкая паверхня і лёгкая вага.

Рукамыйнік Beyond

Прыгожая гладкая форма рукамыйніка Beyond будзе цешыць вас доўгія гады.

Roca — іспанская кампанія, заснаваная ў далёкім 1917 годзе. Сёння брэнд мае прадстаўніцтвы ў 170 краінах. За доўгія гады якасць прадукцыі, што вырабляецца на 78 заводах па ўсім свеце, дасягнула вельмі высокага ўзроўню.

Змяшальнік для рукамыйніцы Victoria

Roca пры стварэнні змяшальнікаў натхняецца непаўторнай прыгажосцю вадаспадаў. Яе можна ўбачыць у плыўных і гнуткіх лініях вырабаў з храмаванай латуні.

GAP

Debba

Рукамыйнік Carmen

Больш акцыйных прапаноў шукайце на сайце Plitku.by. Па падрабязнасці звяртайцеся да прадаўцоў гандлёвай сеткі. 

Мінск:

- Лагойскі тракт 10, +375 29 1-777-160

- Бяды 45, +375 44 7-957-947

- Уруцкая 19, +375 29 648-80-68

Магілёў:

- Болдзіна 11, +375 44 720-15-15

Гомель:

- Леніна 32, +375 44 513-15-16

Бабруйск:

- Савецкая 129, +375 29 688-66-91

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

ТАА «Тэранова», УНП 101238624

0
Матёрый / Адказаць
20.12.2019 / 19:04
И смех и грех. Не одна фирма, организация не будит работать себе в убыток. Сначала на 70% накрутили. Затем смотрят некто не пукупаем. Решили по закупочной цене продать. Или они себе в убыток работают?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру