kremlin.ru

kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі падчас сваёй штогадовай прэс-канферэнцыі заявіў, што Украіна сама прызнала ўлады г.зв. ДНР і ЛНР, піша lenta.ru.

Пуцін распавёў, што яго «ўзялі за горла» падчас падпісання мінскіх пагадненняў, бо Кіеў патрабаваў, каб дакумент падпісалі «самаабвешчаныя рэспублікі» Данбаса. «Парашэнка, што прадстаўляў Украіну ў Мінску, настойваў на тым, каб пад гэтым дакументам былі пастаўленыя подпісы кіраўнікоў дзвюх гэтых непрызнаных рэспублік. Яны проста за горла мяне ўзялі ўсе разам там утраіх», — заявіў Пуцін.

Пры гэтым прадстаўнікі ДНР і ЛНР адмаўляліся гэта рабіць. «Але ўсё-такі мы іх угаварылі, і яны паставілі там свае подпісы. Такім чынам, Украіна сама прызнала, што такая ўлада існуе», — адзначыў прэзідэнт Расіі, адказваючы на ​​пытанне ўкраінскага журналіста, калі на Данбасе расфармуюць «акупацыйныя адміністрацыі».

Пуцін таксама адзначыў, што на тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік былі праведзены выбары, і гэта «дэмакратычны спосаб арганізацыі органаў улады».

«Калі ўстаць на пазіцыю дыялогу, праблема будзе вырашана. Калі будуць прадпрымацца і далей спробы сілавым спосабам задушыць, я думаю, што наўрад ці гэта можна будзе зрабіць. Вядомая фраза — «Данбас паражняк не гоніць». Яна хуліганская такая. Ну, там гордыя людзі жывуць», — дадае словы Пуціна Meduza.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0