На прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна. Скрыншот.

На прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна. Скрыншот.

Пра гэта кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Беларусь атрымлівае газ па самай нізкай сярод еўрапейскіх краін цане — $127 за тысячу кубаметраў, сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што памылкова даціраваць Беларусь ва ўмовах недавырашанасці будаўніцтва Саюзнай дзяржавы з РФ.

«Мы даціруем цэны на газ у некаторых рэгіёнах, у тым ліку гэта тычыцца Смаленскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю. Гэта самы даціраваны рэгіён», — сказаў Пуцін.

«І калі будзем даціраваць яшчэ і ўсё для Беларусі — гэта дзіўна», — заўважыў прэзідэнт.

Расейцы і беларусы — амаль адзін народ, але задачы па стварэнні Саюзнай дзяржавы не былі выкананыя. «Cтварэнне Саюзнай дзяржавы было правільным рашэннем, але ў пераважнай большасці пастаўленыя задачы не рэалізаваныя», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Патрэбныя супольныя правілы і законы па падатках, бюджэтах, датацыях, і патрэбныя супольныя наднацыянальныя кантрольныя і эмісійныя органы, агульныя антыманапольныя правілы, мяркуе прэзідэнт Расіі. Для прасоўвання патрэбна воля і жаданне. У нас яны ёсць. На што мы можам выйсці, пакуль незразумела, адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0