На Лубянцы невядомы адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава. Ёсць інфармацыя аб загінулых і пацярпелых, паведамляе РБК.

У Маскве адбылася страляніна ў раёне вуліцы Кузнецкі Мост, піша Telegram-канал Baza. Паводле інфармацыі канала, невядомы адкрыў агонь з аўтаматычнай зброі.

У раёне Лубянкі на плошчы Вароўскага невядомы адкрыў стральбу з аўтамата Калашнікава, пацвердзілі РБК крыніцы ў МУС Масквы. Па словах аднаго з суразмоўцаў, пры стральбе ёсць загінулы, іншы сцвярджае, што чалавека паранілі. Mash і Baza сцвярджаюць, што пры стральбе атрымаў раненне адзін чалавек, гэта супрацоўнік ФСБ. Па версіі Telegram-канала 112, загінулі трое супрацоўнікаў федэральнай службы аховы.

Крыніца РБК, блізкая да ФСБ, паведаміла, што стральбу адкрылі ў прыёмнай спецслужбы. Telegram-канал 112 таксама сцвярджае, што стральба пачалася ў прыёмнай ФСБ, пасля чаго нападнік выбег на вуліцу. Найбліжэйшыя вуліцы перакрытыя. Паводле інфармацыі 112, тых, хто нападаў, было трое, двое з іх загінулі, адзін з нападнікаў працягвае страляць і вядзе прыцэльны агонь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0