Штогод акцыя перадачы Віфлеемскага агню аб'ядноўвае мноства людзей у розных краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Полымя, якое сімвалізуе нараджэнне Хрыста, а таксама супакой, надзею і адзінства, запальваецца ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, а потым праз скаўцкую эстафету перадаецца ў розныя краіны, піша БелТА.

Па традыцыі святыню ў беларускія парафіі дастаўляюць каталіцкія скаўты. 19 снежня агонь урачыста перададзены ў кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0