У Віцебску згодна з распараджэннем старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца адменена рашэнне аб адключэнні ноччу (з 1.00 да 5.00) вулічнага асвятлення. Гэтае рашэнне прымалася з мэтай змяншэння расходаў на электраэнергію.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ідэалагічнай працы Віцебскага аблвыканкама, увядзенне «начнога энергазберагальнага рэжыму» ў горадзе з больш як 300‑тысячным насельніцтвам выклікала нездаволенасць жыхароў. Шматлікія тэлефанаванні гараджан паказалі, што адключэнне стварыла мноства нязручнасцей для людзей і дадатковыя праблемы ў працы шэрагу гарадскіх службаў.

Нагадаем, адключаць вулічнае асвятленне па начах пастанавіў Віцебскі гарвыканкам. Энергазберагальны рэжым быў уведзены ў ноч з 23 на 24 лютага. З 1.00 да 5.00 не гарэлі ліхтары па ўсім горадзе, у тым ліку на магістральных вуліцах. У гэты прамежак часу ў абласным цэнтры асвятлялася толькі Прывакзальная плошча з чыгуначным і аўтобусным вакзаламі і прылеглыя вуліцы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0