Да 2010 года колькасць працаздольнага насельніцтва ў Беларусі паменшыцца да 6 млн. 120 тыс. — 6 млн. 150 тыс. чалавек.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік 5 сакавіка на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, у 2007 годзе колькасць працаздольнага насельніцтва складала 6 млн. 241 тыс. чалавек.

З 2009 года яна будзе скарачацца. Як зазначыў П.Грушнік, скарачэнне колькасці працаздольнага насельніцтва звязана з уваходжаннем у працаздольны ўзрост «малалікага пакалення, якое нарадзілася ў 1990‑я гады».

Паводле інфармацыі намесніка міністра, колькасць занятых у эканоміцы краіны да 2005 года мела «ўстойлівую тэндэнцыю да скарачэння». Пачынаючы з гэтага часу яна стала расці. Паводле папярэдніх разлікаў, у 2008 годзе

ў эканоміцы Беларусі было занята 4 млн. 520,7 тыс. чалавек
пры прагнозным паказчыку 4 млн. 460 тыс. — 4 млн. 535 тыс. чалавек.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0