Да праваахоўнікаў з заявай аб крадзяжы інструментаў звярнуліся жыхары розных раёнаў сталіцы. Мінчукі растлумачылі, што ў іх новых кватэрах і на будаўнічых аб'ектах выяўлены сляды ўзлому, а таксама адсутнічае інструмент, паведамляе сталічная міліцыя.

Асобу злачынца хутка высветлілі. Ім аказаўся раней судзімы 47-гадовы мінчук. Мужчына ў верасні вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за аналагічныя дзеі. Не маючы пэўнага месца жыхарства і пастаяннага даходу, узломваў уваходныя дзверы ў новабудоўлях і ў будаўнічых бытоўках і краў інструменты. Шурупавёрты, перфаратары і бензарэзы мінчук прадаваў на рынках і ў інтэрнэце.

Але ў ходзе следства праваахоўнікі таксама ўсталявалі дачыненне фігуранта да яшчэ дзвюх крадзяжоў у офісах. У адным з іх скраў 7 ноўтбукаў, у іншым — інструменты. 

Аператыўнікі затрымалі мужчыну з доказамі злачынства ў момант здзяйснення чарговага крадзяжу з кватэры. На гэты момант праваахоўнікі ўстанавілі дачыненне фігуранта да 13 эпізодаў крадзяжу маёмасці, тры з якіх — кватэрныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0