Другі супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі Расіі, паранены пры стральбе на Лубянцы, памёр у бальніцы, піша Lenta.ru.

Фота Ria.ru

Фота Ria.ru

Яшчэ пяць чалавек, якія апынуліся на месцы стральбы, атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Сярод іх адна цывільная асоба.

Раней паведамлялася, што стралок — 39-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці Яўген Манюраў. У момант нападу на сілавікоў ён быў узброены карабінам «Сайга» і меў пры сабе боепрыпасы, гранаты і самаробную бомбу. Па версіі сілавікоў, ён удзельнічаў у нападзе адзін.

Нападнік — Яўген Манюраў

Нападнік — Яўген Манюраў

Увечары 19 снежня Манюраў адкрыў стральбу на Лубянцы і ў выніку быў забіты. Падчас ператрусаў дома ў падазраванага знайшлі арсенал зброі. Маці Манюрава распавяла, што ён захапляўся стральбой і адчуваў непрыязнасць да КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0