Міністр унутраных спраў Юрый Караеў пракаментаваў інфармацыю аб рэкамендацыях супрацоўнікам ДАІ быць больш добразычлівымі да грамадзян. Кіраўнік МУС у гутарцы з журналістамі адзначыў, што п'яную язду, непрапусканне пешахода або праезд на чырвонае праваахоўнікі, натуральна, дараваць не будуць, перадае БелТА.

Нядаўна Юрый Караеў даў распараджэнне начальнікам упраўленняў унутраных спраў і начальніку УДАІ максімальна аб'ектыўна і паблажліва ставіцца да парушэнняў удзельнікаў дарожнага руху. «Якія не злосныя, калі няма сярод наступстваў стварэння аварыйнай сітуацыі або нанясення камусьці шкоды — скажам так, «фармальныя», — сказаў міністр. — Я пазначыў артыкулы, па якіх нельга зніжаць патрабавальнасць. Напрыклад, непрапусканне пешахода на пераходзе. Вядома ж, ніхто не будзе дараваць п'янства за рулём або такое дэманстратыўнае грэбаванне правіламі, як праезд на чырвонае святло».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0