Суд у ЗША прысудзіў да 15 гадоў турмы 30-гадовага Адольфа Мартынеса за тое, што ён выкраў з царквы і спаліў каля стрып-клуба сцяг ЛГБТ, піша ВВС.

Мужчына прызнаўся, што зрабіў гэта з-за нянавісці да геяў.

Мартынеса прызналі вінаватым у злачынстве на глебе нянавісці, неасцярожным абыходжанні з агнём і рэцыдывізме. Таксама ён пагражаў падпаліць мясцовы бар.

Мартынес прызнаў віну.

«Для мяне было гонарам зрабіць гэта, гэта дабраславенне ад Госпада», — сказаў ён, калі тлумачыў учынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0