У навагоднія, калядныя святы і канікулы з 21 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года Беларуская чыгунка прызначыла 215 дадатковых цягнікоў: 126 цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах і 89 у міжнародных зносінах.

Найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 28, 30 і 31 снежня 2019 года, а таксама 2, 7 і 8 студзеня 2020 года.

У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Мінск-Гомель-Мінск, Мінск-Брэст-Мінск, Мінск-Пінск-Мінск, Мінск-Калінкавічы-Гомель, Мінск-Полацк-Мінск, Мазыр-Мінск-Мазыр, Магілёў-Гомель-Магілёў, Магілёў-Віцебск-Магілёў, Брэст-Віцебск-Брэст, Магілёў-Брэст-Магілёў.

У міжнародных зносінах Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах: Мінск-Масква-Мінск, Гродна-Мінск-Санкт-Пецярбург, Масква-Брэст-Масква, Масква-Калінінград-Масква, Санкт-Пецярбург-Бранск, Санкт- Пецярбург-Смаленск-Санкт-Пецярбург, Калінінград-Масква-Калінінград, Магілёў-Львоў-Магілёў, Мінск-Вільня-Мінск, Кіеў-Рыга-Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0