Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

22 снежня ў Паўночным паўшар'і наступіць астранамічная зіма. Будзе самы кароткі дзень і самая доўгая ноч.

Сёння, напрыклад, сонца ўзышло ў 9.25, а зойдзе ў 16.50. Ад панядзелка сонца павернецца на лета.

А вось надвор'е зусім не зімовае. Заўтра, 22 снежня, чакаюцца дажджы. У асобных раёнах туман. Уначы ад 2 да +7, удзень +4 - +10.

У Мінску — +4—+6, дождж.

Дажджлівае надвор'е застанецца і на наступным тыдні. Удзень чакаецца +3—+5, толькі ў канцы наступнага тыдня магчымы мокры снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0