З 22 снежня кошт паліва павялічваецца на 1 капейку.

Змяненне цэнаў на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны нафты, паведамляе Белнафтахім, тлумачачы, што сярэдняя каціроўка нафты за дзве дэкады снежня ўзрасла ў адносінах да лістапада 2019 года з 63 да 66,6 даляра ЗША за 1 бараль.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,63 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,73 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1,95 руб., ДТ - 1,73 руб.

Гэта 27-е змяненне цаны за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0