У Маладзечанскім раёне цягнік уехаў у фуру на чыгуначным пераездзе, паведамляе МНС.

Ратавальнікі атрымалі паведамленне аб ДТЗ паблізу вёскі Пруды Маладзечанскага раёна. Высветлілася, што на неахоўным чыгуначным пераездзе грузавы цягнік сутыкнуўся з цягачом. Фура везла вадкі паліурэтан для мэблевай вытворчасці. У выніку ДТЗ пацярпелых няма. Вялікагруз накіроўваўся з Літвы ва Узбекістан.

З-за сутыкнення разліўся паліурэтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0