Аўтобус з дзецьмі і аўтамабіль «Сітраен» сутыкнуліся пад Слуцкам, траўмы атрымалі два чалавекі. Дзеці не пацярпелі, паведамляе міліцыя.
Аварыя здарылася сёння каля 9.00 на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы паблізу вёскі Ленькі Слуцкага раёна. Вадзіцель «Сітраен» пры выездзе з другараднай дарогі не саступіў дарогу аўтобусу, у якім дзеці ехалі на навагоднія мерапрыемствы.
У выніку ДТЗ траўмы атрымалі кіроўца аўтобуса і пасажыр аўтамабіля «Сітраен». З дзецьмі ўсё добра, яны не пацярпелі.