У Маладзечне «замінавалі» тры гімназіі і школу, паведамляе МНС.
Інфармацыя аб мініраванні гімназій № 6, 7 і 10, а таксама школы № 8 у Маладзечне паступіла 21 снежня ў 17.44.
Гэта быў выхадны дзень, таму ва ўстановах адукацыі знаходзілася не шмат людзей. Усяго з чатырох устаноў адукацыі эвакуіравалі 26 чалавек, з іх 24 дзяцей.
Выбухованебяспечных прадметаў не знайшлі.