Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра павінна завяршыцца ў сакавіку‑красавіку гэтага года.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Аляксандр Ракевіч 6 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, цяпер праводзіцца экспертыза на прадмет вызначэння кошту будаўнічых матэрыялаў, выкарыстаных пры пабудове катэджа.

Як паведаміў Ракевіч, Снягір «мае ўсе неабходныя ўмовы», ад яго перыядычна паступаюць хадайніцтвы юрыдычнага характару.

12 снежня 2008 года былому пракурору Мінскай вобласці было прад’яўлена абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0