Былы прэзідэнт CCCР Міхаіл Гарбачоў заявіў, што партыя «Единая Россия» з’яўляецца найгоршым варыянтам Камуністычнай партыі.
У інтэрвію Асашыэйтэд прэс Міхаіл Гарбачоў выступіў з рэзкай крытыкай сённяшняга кіраўніцтва Расіі, абвінаваціўшы яго ў адыходзе ад прынцыпаў свабоды і дэмакратыі.
Паводле ягоных словаў, «Единая Россия», якой кіруе прэм’ер‑міністр Уладзімір Пуцін, ператварылася ў палітычнага гіганта, пры гэтым цалкам кантраляванага і кіраванага.
«Я шмат крытыкую «Единую Россию», і я раблю гэта адкрыта.
Гэта партыя бюракратаў, найгоршая версія КПСС», — заявіў экс‑лідэр былой дзяржавы.
Ён таксама крытычна выказаўся пра «самаўпэўненасць» Захада, які не вынес урокаў з краху сацыялістычнай сістэмы ў СССР і Усходняй Еўропе