19.02.2020 / 09:54

Подписка — самый выгодный способ получать «Нашу гісторыю», «Дуду» и «Асцярожна: дзеці!» + инструкция, как оформить подписку онлайн (с марта — до 22 февраля) 6

Самая низкая цена на журналы — по подписке. Подписка на «Нашу гісторыю» на месяц стоит 4,87 рубля (на абонентский ящик — 4,20 рубля), на полгода — 28,62 рубля (на абонентский ящик — 25,2 рубля). Для сравнения: цена в киосках и магазинах — 5,50.

На детские журналы цена по подписке — 2,64. Тогда как цена в киосках — 2,86. Так подписывайтесь, и будете ежемесячно получать эти интересные издания.

«Наша гісторыя» пишет о белорусской истории интересно, а о мировой — с белорусских позиций. У тех же, кто подпишет детей на «Дуду» и «Асцярожна: дзеці!», они вырастут умненькие и будут любить читать.

На почтах подписаться с марта можно до 25 февраля. Через систему «Интернет-подписка» на сайте www.belpost.by тоже можно оформить подписку — до 20 февраля.

Оформить подписку можно:

  • через систему «Интернет-подписка» на сайте www.belpost.by;
  • через платежно-справочные терминалы;
  • в отделениях почтовой связи;
  • на дому, пригласив почтальона.

Падпісныя індэксы:

«Наша гісторыя» — 00469
«Дуду» — 75081
«Асцярожна: дзеці!» — 75080

Як падпісацца на іх не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі

У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска»,

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».

2. Рэгіструемся

Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» — Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.

3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі

Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.

Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць нашы часопісы. Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» — на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

4. Знаходзім часопісы ў каталозе

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці, клікаем на «Алфавітны» спосаб пошуку і звяртаем увагу, каб у акенцы «Тып выдання» стаяла «Часопіс», а не «Газета».

Выбірайце пачатковую літару назвы часопіса. У выпадку «Нашай гісторыі» гэта «Н». У акенцы «На старонцы» варта задаць «50» — не давядзецца гартаць.

Адпаведным чынам праз алфавітны каталог можна знайсці і дзіцячыя часопісы — «Дуду», абраўшы «Д»: 

і «Асцярожна: дзеці!», абраўшы «А»:

Адшукаўшы часопіс у спісе, Вы пабачыце падпісны індэкс, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны націскаеце «Замовіць». УВАГА: каб замовіць часопіс, дастаткова націснуць адзін раз — клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі асобнікаў.

5. Выбіраем тэрмін падпіскі

Калі Вы зробіце замову, пад алфавітам з'явіцца зялёны надпіс, што замова паспяхова трапіла ў Ваш кошык. Каб яе апрацаваць, пераходзьце ў «Кошык» (адпаведная кнопка ў верхняй частцы старонкі).

У акенцы злева стаўце птушачку. Пасля націсніце «Замовіць».

6. Замова зробленая. Засталося аплаціць

Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі).

І націскаем «Да аплаты».

Калі хочаце плаціць анлайн, на пытанне, якое следам задасць сістэма, варта адказаць адмоўна. (Калі націснеце ОК — атрымаецеквітанцыю на падпіску, якую можна раздрукаваць ды аплаціць у любым аддзялені паштовай сувязі).

Адказаўшы адмоўна, Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца тым, які Вам найбольш пасуе.

Прыемнага чытання!

* * *

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: nn@nn.by (з пазнакай «Падпіска»).

NN.by

11
Змітрук / Ответить
14.01.2020 / 10:25
падпiсаўся
6
Гена / Ответить
21.01.2020 / 14:05
А калі яны павінны прыходзіць? Нешта за студзень пакуль няма(
5
Гена / Ответить
12.02.2020 / 11:47
Хэй, хлопцы. Па падпісцы Дуду за СТУДЗЕНЬ у Браслаў яшчэ не прыйшоў! На пошце кажуць, што трэба яшчэ крыху пачакаць. Лепей бы ў Белсаюздруку купляў( Рэд. Нумар за студзень выйшаў у сярэдзіне месяца, па графіку. Праверце, ці вы былі падпісаныя ад студзеня ці ад лютага. Калі ад студзеня - перапытайцеся на сваёй пошце. Усе падпісчыкі атрымалі нармальна.
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера