Трохбаковая кантактная група па Украіне ўзгадніла абмен палоннымі. Ён пройдзе па формуле «усе вызначаныя на ўсіх вызначаных» да канца гэтага года. Пра гэта паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны, перадае TUT.BY. 

«Была нарэшце дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ўзаемнага вызвалення асоб да канца гэтага года, як, уласна, і было дамоўлена падчас парыжскага саміту ў нармандскім фармаце. І гэта вялікае шчасце, бо мы зможам нарэшце забраць з незаконнага ўтрымання пад вартай тых нашых хлопцаў, якіх не змаглі забраць у снежні 2017 года, тых дзяцей, якія на працягу чатырох гадоў пасля Ілавайска, Дэбальцава знаходзіліся ў палоне і якія на працягу чатырох гадоў не мелі магчымасці нават пагутарыць са сваімі сем'ямі», — адзначыла прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы Валерыя Луткоўская.

Па словах Луткоўскай, цяпер канчаткова дашліфоўваць спісы. Яна папрасіла «не маніпуляваць інфармацыяй», бо ад гэтага залежаць лёсы людзей.

На сустрэчы лідараў «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы 9 снежня была дасягнутая дамоўленасць паміж Зяленскім і Пуціным правесці абмен палоннымі да 31 снежня 2019 года. Аднак на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску ў мінулую сераду бакі не змаглі ўзгадніць спісы асоб для абмену. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0