Telegram-канал Nexta lite апублікаваў фатаграфіі будынка пасольства Расіі ў Беларусі, на якім было відаць, што за агароджамі на тэрыторыі місіі бачныя яркія агні і падымаецца дым. Многія блогеры падумалі, што гаворка ідзе пра пажар.

Аднак усё аказалася інакш. Сёння ў пасольстве Расіі ў Мінску праходзіць прыём у гонар юбілею падпісання дагавора пра «саюзную дзяржаву», і гэта было святочнае прадстаўленне з феерверкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0