Вядома, гісторыя айчынных сіквэлаў мае традыцыю значна глыбейшую за амерыканскую.
Яшчэ ў 1941 годзе Янка Купала стварыў працяг свайго блокбастэра «Хлопчык і лётчык» — «Хлопчык і лётчык на вайне». У дадатак, параўноўваць выкшталтаныя ўзоры сучаснай літаратуры на CD-кружэлцы з прыгодамі кантужанага в'етнамскага ветэрана, запісанымі на банальнай відэакасеце, проста смешна...

Але ж паспрабуем:

1. У «Рэмба-2» загінула 67 чалавек, 57 з якіх — ад рук галоўнага героя. У «Начной чытанцы-2» ж выступілі 50 літаратараў, усе дзякуй Богу жывыя, бо ўкладальнікі Ягор Маёрчык і Аляксей Знаткевіч вырашылі не браць на душу грэх. (І гэта нават пасля гадовай напружанай працы з беларускімі літаратарамі!) Сярод шчасліва ацалелых:

Празаікі:

Уладімір Арлоў

Вінцэсь Мудроў

Тацяна Барысік

Артур Клінаў

Ігар Сідарук

Паэты:

Анатоль Вярцінскі

Галіна Дубянецкая

Славамір Адамовіч

Віталь Рыжкоў

Алег Мінкін

2. «Рэмба-2» была прызнаная найгоршым фільмам году паводле «Залатой Маліны». «Начная чытанка-2» ніколі не будзе прызнананя найгоршай кружэлкай паводле ніводнага беларускага выдання, бо ўяўляеце, што такое 50 раз’юшаных літаратараў, якія грукаюцца ў дзверы вашай рэдакцыі? Наагул кажучы,

у нас найлепшая літаратура ў свеце. («Наша Ніва»©, усе правы на мантру абароненыя.)

3. Стужка «Рэмба-2» прынесла сваім стваральнікам 150 000 000 даляраў. Радыё «Свабода» «Начная чытанка-2» прынясе хіба дзіркі ад нулікаў, бо дыск распаўсюджваецца задарма.

Начная чытанка-2. 50 аўтараў з эфіру радыё «Свабоды». Укладанне Аляксея Знаткевіча і Ягора Маёрчыка. Бібліятэка радыё «Свабода». 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?