Галоўны рэдактар ​​«Рэха Масквы» Аляксей Венядзіктаў прывёз у падарунак Аляксандру Лукашэнку шахматы, зробленыя ў Беларусі.

«Гэта сапраўды робіцца ў Мінску, і ў мяне стаяць такія ж шахматы дома. Таму я ведаю якасць гэтага прадукта», — сказаў Венядзіктаў.

Як паведамляе Tut.by, шахматы майстра Аляксандра Галаўко выраблены з фарфору, золата і плаціны. Дошка — з карэльскай бярозы. Набор каштуе амаль 7 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0