У Сербію Лукашэнка таксама вазіў малога Колю.

У Сербію Лукашэнка таксама вазіў малога Колю.

Прыкладна а пятай гадзіне вечара самалёт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў аэрапорце «Мінск‑2». Такім чынам на адпачынку ў Сербіі Лукашэнка прабыў роўна тыдзень.

Перад адлётам з курорту Капаонікі Лукашэнка адказаў на пытанні сербскіх і беларускіх журналістаў. Звяртаючыся да балканскага народу, кіраўнік Беларусі параіў вырашаць самім сербам свае праблемы, а не чакаць дапамогі звонку. Лукашэнка расказаў, калі ён прыйшоў да ўлады, то беспрацоўе ў сінявокай складала каля 50%, а цяпер толькі 1%.

«Рэцэпт вельмі просты — ад мэра да прэзідэнта, усе павінны ўдзельнічаць у стварэнні рабочых месцаў і ўмацаванні эканомікі. Калі мы вам зможам дапамагчы, мы дапаможам», — сказаў А.Лукашэнка.

Разам з тым, кіраўнік краіны зазначыў, што праводзіць усе запланаваныя рэформы не вельмі лёгка ў сувязі з тымі санкцыямі, што былі ўведзеныя Еўрасаюзам і ЗША ў дачыненні да Беларусі. Адной з прычын Лукашэнка назваў свае адносіны да прызнання незалежнасці Косава.

Ад пытання прызнання незалежнасці Косава адразу была ўзнятая тэма незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«У нас ёсць новы парламент, і яны будуць прымаць рашэнне, я не буду даваць ім ніякіх указанняў».

У аэрапорце Лукашэнка з’явіўся перад фотакамерамі ў суправаджэнні роднага брата лідэра руху дзяржавы Сербіі Багулюба Карыча Драгаміра. Быў разам з Аляксандрам Рыгоравічам у Сербіі і малы Коля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?