У Віцебску вызначылі пераможцаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2019 год, паведамляе БелТА.

На атрыманне прэстыжнай узнагароды Віцебскага аблвыканкама ў трох намінацыях сёлета прэтэндавалі 15 аўтараў.

У намінацыі «Проза» выйграў Валерый Марчанка з успамінамі дэсантніка «Афган: разведка ВДВ у дзеянні».

Пераможцай у намінацыі «Паэзія» стала Надзея Салодкая за кнігі вершаў «Мір вашаму дому: Выбранае» і «Рознакаляровыя сітцы».

Нарэшаце, найлепшай у намінацыі «Літаратура для дзяцей» прызнана Ірына Багданава з серыяй кніг «Наша дружная сям'я».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0