25.12.2019 / 17:07

Хуткасць праезду па мядзельскай трасе на выездзе з Мінска ўзнялі з 80 км/г да 120 км/г ФОТАФАКТ 7

ДАІ пачынае змяняць дазволеную хуткасць на розных участках дарог. «Рэвізію дарожных знакаў» абяцаў кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.

Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на новыя знакі, якія з'явіліся на трасе Мінск — Мядзель (Р58) на выездзе са сталіцы. Адразу пасля перасячэння МКАД легкавікі могуць ехаць з хуткасцю 120 км/г (+9 км/г не караюцца штрафам).

Мяркуючы па панарамах «Яндэкса», раней тут можна было ехаць з хуткасцю 80 км/г.

Панарама за 2019 год

Панарама за 2014 год

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
ккп / Адказаць
25.12.2019 / 17:58
Пару гадоў таму ў гэтым месцы 70 стаяла. Я не пасьпеў прытармазіць, бо сьлізка было, злавіў мірг фота-сьвятла. Праз нейкі час атрымаўў "ліст шчасьця". На год разы 2 атрымліваю "лісты шчасьця" ад ДАІ, хаця імкнуся трымацца хуткаснога рэжыму. Знаёмыя нават крытыкуюць мяне за супер-асьцярожнасьць (сам я асьцярожнасьць лішняй не лічу). Некаторыя за год да 10 разоў лісты за перавышэньне хуткасьці атрымоўваюць. А бывае так, што не парушыўшы адно правіла, парушаеш іншае. Напрыклад, ПДД рэгламентуюць, што рухацца трэба з хуткасьцю плыні спадарожных машын у паласе, але хуткасьць плыні практычна заўжды перавышае дазволеную тамака, дзе выстаўляюцца часовыя знакі абмежаваньня. Запаволіўшы рух, каб увайсьці ў рамкі рэгламенту дазволенай хуткасьці, можна справакаваць больш сур'ёзныя наступствы, чым проста фармальнае перавышэньне хуткасьці.
2
Рэха / Адказаць
25.12.2019 / 18:12
Самае месца.слізка, ды паварот дарогі ,дзе даі нравіцца ўсіх спыняць,а яшчэ з'езды-выезды.караваеўскія рэформы.
35
Матёрый / Адказаць
25.12.2019 / 18:23
Если дорожная обстановка позволяет. Почему бы и нет. Возмите практически любой населенный пункт. Почти везде знак 40 км/час. Не важно нужен он или нет. Лижбы поставить?! Или там хорошо прятаться с радарами "Бинар" и лазерным "Палискан"?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру