Гэтае зацьменне стане трэцім і апошнім у гэтым годзе. Яго максімальная фаза, пры якой ад вачэй жыхароў Зямлі схаваецца 97% дыска Сонца, пачнецца а 8:17 і працягнецца 3 хвіліны 40 секунд.

Найлепш зацьменне будзе відаць тым, хто знаходзіцца на захад ад Сінгапура, у Малакскім праліве. Зацьменне таксама будзе добра відаць у Саудаўскай Аравіі, на поўдні Індыі і ў асобных рэгіёнах Інданэзіі. Фазы зацьмення пры ўмове яснага надвор'я будуць бачныя на крайнім усходзе Афрыкі, у Азіі (акрамя поўначы), на паўночным захадзе Аўстраліі, а таксама ў паўночнай частцы Індыйскага акіяна.

Кольцападобнае зацьменне Сонца адбываецца, калі Месяц знаходзіцца далей ад Зямлі, чым падчас поўнага зацьмення. Тады цень ад Месяца не можа захінуць дыск Сонца цалкам, пакідаючы па краях яскравае кольца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0