Напярэдадні 8 сакавіка вышнуроўваюцца звыклыя чэргі ля кандытарскіх аддзелаў.

Але марнення ў чэргах і марнавання святочнага настрою можна пазбегнуць. Зайдзіце спярша ў асноўную залу крамы. Перад святам торты і шампанскае прадаецца не толькі ў кандытэрскіх адзелах.

Дырэктары нашых магазінаў выявіліся досыць спрытнымі, каб завесці ў краму дадатковую партыю тортаў, але недастакова кемнымі, каб паведаміць пра тое пакупнікам. Вось і бачыш: ля касаў у асноўную залу — нікога, пуста, а ў кандытарскі аддзел — густа.

Не баўцеся ў чэргах і трапляйце хутчэй дамоў, з чарговым 8 Сакавіка вас!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?