Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці вярнуцца на дарогі Беларусі, але будуць усталяваныя ў іншых месцах. Пра гэта заявіў кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.

«На тэрыторыі Беларусі працуе 540 датчыкаў кантролю хуткасці, з іх 57 — мабільныя, якія змяняюць дыслакацыю. У найбліжэйшы час датчыкі кантролю з’явяцца, бо ў іх ёсць неабходнасць. Непазбежнасць пакарання важная. Але месцы ўстаноўкі будуць вызначацца па іншых крытэрыях. Яны будуць устанаўлівацца ў месцах, дзе ёсць ДТЗ, прычынай якіх з’яўляецца менавіта хуткасць», — расказаў ён.

Раней жа радары стаялі ў месцах, дзе здзяйсняліся любыя аварыі.

Па словах Карзюка, ужо вызначаныя 20 новых месцаў.

З вуліц Мінска зніклі ўсе мабільныя радары хуткасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0