29.12.2019 / 16:50

Владимир Некляев сегодня презентует новую книгу «Знічы кахання» 3

Об этом поэт сообщил на своей странице в фейсбуке.

Прэзентацыя кнігі 29 снежня а 19.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Апроч «Знічоў кахання», будзе яшчэ гурт «Astrouna» з каляднымі песнямі.

Будуць кнігі з ілюстрацыямі бліскучага беларускага графіка Уладзіміра Вішнеўскага (з аўтографамі).

Дызайн кнігі — мастак Кастусь Вашчанка, укладанне — Таццяна Процька.

Прыходзьце, разам сустрэнем надыход Новага году. А пакуль — адзін верш і адна паэма з кнігі «Знічы кахання» (відэазапіс з канцэрта Зьміцер Вайцюшкевіч, Todar «Зорка Дзіва»).

Каляднага прагляду, яшчэ раз са святамі!

АЛІВА

Вользе

Ён моўчкі крочыў берагам марскім.
Ягоныя сляды змывалі хвалі
І адбягалі… Потым цалавалі
Сляды жанчыны, што ішла за ім.

Ён не глядзеў, ці йдзе? Ён шлях пачаў
І доўжыў так, нібыта йшоў да мэты,
Якой ніхто не ведаў, апрача
Яго самога і жанчыны гэтай.

За імі шлях не рассыпаўся ў прах,
Бо самі йшлі яны, куды хацелі,
І разам з імі па сваіх шляхах
Звяры і птушкі беглі і ляцелі.

Днём грэла сонца. Ноччу грэў касцёр.
Яны ішлі — нічога не шукалі.
Пілі ваду, што працякала з гор,
І елі сыр, што пастухі давалі.

Калі ісці стамляліся, плылі.
Спаць клаліся пад вечнаю алівай.
І ён спяваў нараніцы, калі
Яна з ім прачыналася шчаслівай.

У ёй аліва вечная цвіла,
Якая йсці яму давала сілу,
Ён вёў яе, яна яго вяла
Ад небасхілу і да небасхілу.

На іх сляды, што йшлі вакол зямлі,
Паклаліся сляды дачкі і сына…
Бог ведае, куды яны ішлі…
І хто быў ён… І хто была жанчына…

NN.by

5
Баршчэўскі / Ответить
26.12.2019 / 15:24
Віншую спадара Уладзімірв і мяркую, гэта будзе яшчэ лепшы, бо канкрэтны, адказ Дз.Быкаву!
2
В. / Ответить
27.12.2019 / 00:42
Вельмі прыгожая пара сп. Уладзімер i яго жонка Вольга
2
Скураныя крылы / Ответить
29.12.2019 / 18:02
Цікава, сапраўды цікава. Але "Вавукі" значна мацней ( хай крыху і розныя тэмы).



Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера