З 20 лютага 2020 года перастане працаваць сістэма міжнародных грашовых пераводаў Blizko. Гэта адзіны банк, праз які можна было здзейсніць або атрымаць перавод на тэрыторыі Беларусі, піша Tut.by.

Blizko — гэта расійская сістэма грашовых пераводаў, якая таксама працуе ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане і Малдове. Плацяжы прымаюцца ў трох валютах - далярах, еўра і расійскіх рублях, а адправіць і атрымаць перавод можна без адкрыцця рахунку ў банку.

Акрамя сістэмы Blizko ў Беларусі таксама працуюць такія міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў, як Western Union, «Залатая карона», «Юністрым», MoneyGram, Rio Money Transfer, Contact, «Калібры» і Faster.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0