Украіна заключыла новы кантракт на пастаўку другой партыі процітанкавых ракетных комплексаў Javelin вытворчасці ЗША, паведамляе міністэрства абароны Украіны.

Украіна папрасіла прадаць зброю ў пачатку гэтага лета. ЗША раней ужо прадалі Украіне больш за 200 ракет і 37 пускавых установак у 2018 годзе.

Javelin — галоўная процітанкавая зброя арміі і марской пяхоты ЗША. Яна дазваляе салдату ці марскому пехацінцу страляць і хутка рухацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0