Аб распрацоўцы бальнай сістэмы парушэнняў для кіроўцаў 26 снежня распавёў начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.

Па словах Карзюка, сусветны вопыт паказвае, што там, дзе выкарыстоўваецца бальная сістэма, кіроўцы менш парушаюць правілы. Абмеркаванне перспектыў такой сістэмы ў Беларусі пройдзе ў экспертнай камісіі па змяненні заканадаўства ў частцы адміністрацыйнага права ў краіне.

ДАІ для такой сістэмы прапануе 15 балаў. Пры гэтым іх, магчыма, не стануць налічваць за перавышэнне хуткасці руху ад 10 да 20 км/г, у тым ліку зафіксаванае ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі. Тым не менш прыйдзецца адказваць за парушэнне, прадугледжанае ч. 1 і ч. 5 арт. 18.13 дзеючага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0