Пры крушэнні самалёта Bek Air пасля вылету з аэрапорта Алматы загінуў старшыня рады генералаў Казахстана генерал-маёр юстыцыі Рустэм Кайдараў. Пра гэта паведамляе Tengrinews са спасылкай на члена грамадскага аб'яднання Махмут Телегусова.

Кайдараў быў заслужаным работнікам МУС СССР, у 1990-х гадах займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў Казахстана.

Па апошніх дадзеных, у выніку авіякатастрофы загінулі 15 чалавек. Ратавальнікі паведамлялі пра 14 загінулых, аднак яшчэ адзін пацярпелы пазней памёр у бальніцы. Семярых ўжо апазналі, у іх ліку быў і Кайдараў. Медыцынскую дапамогу, паводле звестак аэрапорта, аказалі 60 пацярпелым. Усяго на борце знаходзіліся 93 пасажыры і пяць членаў экіпажу.

У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт, частка пасажыраў выжыла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0