Каля 11 раніцы 27 снежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»). Блогер ехаў на здымкі ў Мінск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, піша Радыё Свабода.
«Спынілі супрацоўнікі ДАІ, пад’ехалі нейкія супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, прычапіліся, што быццам аўтамабіль, на якім мы ехалі ў Мінск, скрадзены, — расказаў блогер. — Патэлефанавалі гаспадару аўтамабіля — усе дакументы ў парадку. Прыехала следчая група, прапанавалі мне ехаць у Жлобін, каб правесці агляд аўтамабіля. Я адмовіўся — агляд можна на месцы правесці».
Потым яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і звезлі без дай прычыны. Паводле адных звестак — у Жлобінскі РАУС, паводле іншых — у адзін з гомельскіх.
«Думаю, што гэтае затрыманне звязана з тым, што я здымаў акцыі за незалежнасць, якія праходзілі ў снежні ў Мінску», — казаў ён.
На пытаньне аператара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».
Жывы эфір пасьля ягонага затрымання праводзіў апэратар. Ён застаўся з аўтамабілем на шашы. Раптам выявілася, што аўтамабіль ужо не цікавіць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ.
Як стала вядома пасьля, Ціханоўскага павезьлі ў суд Савецкага раёну Гомеля.
Раней фоткаўся з Сабчак, цяпер — з Севярынцам. Хто такі палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі?
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары