Выпадак адбыўся ўвечары 20 снежня. 26-гадовы жыхар вёскі Селішча Малое вырашыў скарыстацца прыпаркаваным ля плота суседскім УАЗам. Праехаўшы некалькі кіламетраў, урэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі кіроўцу побач з транспартным сродкам паблізу вёскі Белая.

Малады чалавек скарыстаўся пакінутымі ў замку ключамі. Пасля ДТЗ ён адразу патэлефанаваў суседу, які парэкамендаваў яму добраахвотна звярнуцца ў міліцыю, піша БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0