Львоўскія дэпутаты патрабуюць горад адмовіцца ад закупкі тэхнікі і тавараў з Беларусі праз заяву Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта падчас сесіі Львоўскай гарадской рады заявіў дэпутат Іван Грында.

Дэпутат накіраваў зварот да мэра Андрэя Садавога з патрабаваннем спыніць закупляць трактары, снегаўборачную тэхніку, аўтобусы з Беларусі, а таксама заклікаў усіх украінцаў ігнараваць беларускія тавары з-за заяў Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў эфіры радыё «Эхо Москвы» заявіў, што Украіна сама дала падставу Расіі для агрэсіі і пачатку ўзброенага канфлікту. Паводле яго слоў, Украіна нібыта «пачала душыць рускіх» на сваёй тэрыторыі.

Толькі ў 2018 годзе Львоў набыў 100 беларускіх аўтобусаў МАЗ. Кошт аднаго аўтобуса МАЗ складае 118 000 еўра. Зараз горад актыўна абнаўляе аўтапарк грамадскага транспарту, так што гаворка можа ісці пра сотні аўтобусаў МАЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0