На частцы тэрыторыі Пінска з-за шалёнай лісы ўведзены ветэрынарны каранцін, піша БелТА.

Паведамленне пра тое, што ў межах горада выяўлена дзікая жывёла, у Пінскую гарадскую ветлячэбніцу паступіла ад супрацоўнікаў МНС. Лісу заўважылі каля прыватнага падворка па вуліцы Транспартнай ў мікрараёне Крайнавічы. Звера адлавілі і ўсыпілі, біялагічны матэрыял адправілі ў Брэсцкую абласную ветэрынарную лабараторыю. Неўзабаве падазрэнні пацвердзіліся: ліса была хворая на шаленства.

Пінскі гарвыканкам аб'явіў 27 снежня частка Крайнавічаў небяспечнай зонай з-за шаленства жывёл. Каранцін усталяваны на тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі 2-я Зорная, 2-я Паўночная, праспект Жаўтоўскага да лесапаркавай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0