Фонд «Нацыянальнае інтэлектуальнае развіццё», якім кіруе дачка Уладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава, стаў саўладальнікам кампаніі-распрацоўніка праграмнага забеспячэння, паведамляюць «Открытые медиа».

«Інапрактыка» 26 снежня купіла 51% у кампаніі «Інатэх», створанай у верасні 2019 года. Яшчэ 49% «Інатэха» належыць зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Вэб-Мост».

Дырэктарам «Інатэха» стаў уладальнік «Вэб-Моста», 33-гадовы Дзяніс Кузняцоў. «Вэб-Мост» — распрацоўшчык «Электроннага журнала», гэта сістэма ўліку паспяховасці для навучальных устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0