Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Албаніі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў падпісана 27 снежня ў Маскве ў пасольстве Беларусі ў Расіі. Дакумент падпісалі пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і пасол Албаніі ў Расіі Арбен Газіоні, паведамляе БелТА.
Падпісанае пагадненне пасля ўступлення ў сілу дазволіць грамадзянам Беларусі і Албаніі без віз уязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз тэрыторыі краін на тэрмін да 30 дзён.